Беларуская Служба

Два гады хатняй хіміі  далі мінчанцы, якая выселіла памочніцу пракурора

30.06.2021 14:13
Пазоўніца Касьянчык працуе памочніцай пракурора і выступала дзяржабвінаваўцай на многіх палітычных працэсах, у тым ліку на працэсе па справе журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай. 
Гаспадыня кватэры Вольга Сінялёва цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку Крыніца: svaboda.org​

Мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць са здымнага жылля памочніцу пракурора Аліну Касьянчык, прызналі вінаватай у парушэнняў правоў грамадзян, паведамляе TUT.BY.

У якасці пакарання суд прызначыў Сінялёвай два гады "хатняй хіміі". Жанчыне 34 гады, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку, выхоўвае малое дзіця. 

Пазоўніца Касьянчык працуе памочніцай пракурора і выступала дзяржабвінаваўцай на многіх палітычных працэсах, у тым ліку на працэсе па справе журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай. 

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на гэтым настаяў абвінаваўца. Патлумачыў жаданнем не нашкодзіць памочніцы пракурора і яе сям'і. Сама Касьянчык на першае пасяджэнне тады не прыйшла.

Яшчэ да суда TUT.BY высветліў, што канфлікту ў гаспадыні кватэры і Касьянчык не было. Гаспадыня прапанавала памочніцы пракурора з'ехаць, тая пагадзілася. Дамова была скасаваная па пагадненні бакоў толькі пасля таго, як Касьянчык знайшла новае жыллё. Яна з'ехала, і толькі тады з'явілася крымінальная справа.

эж